Хвіліна маўчання і малітва ў памяць аб вязнях фашысцкіх канцлагераў

11 апреля 2017

Хвілінай маўчання і малітвай у Віцебску ўшанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў. Жывыя кветкі леглі да мемарыяла на тэрыторыі былога лагера смерці "Пяты полк". Ён дзейнічаў з 1941 па 1944 гады. Першапачаткова тут утрымліваліся савецкія ваеннапалонныя, а пазней і мірныя жыхары з Віцебска і навакольных вёсак. Паводле розных звестак, праз "Пяты полк" прайшлі ад 80-ці да 150-ці тысяч чалавек. Сярод іх вялізная колькасць дзяцей.

Зараз у паўночным рэгіёне пражываюць каля чатырох з паловай тысяч былых вязняў канцлагераў. З іх больш чым 2 тысячы - у Віцебску.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя