Мінус на вуліцы прыбавіў работы медыкам

20 января 2014

У сталіцы з'явіліся першыя пацярпелыя ад марозу. Толькі за суткі па дапамогу звярнуліся 27 чалавек. Тры - з сярэдняй ступенню абмаражэння, астатнія - з галалёднымі траўмамі. А прагнозы сіноптыкаў пакуль не саграваюць - маразы пратрымаюцца ўвесь тыдзень, а некаторымі днямі месцамі яшчэ ўзмоцняцца. Заўтра ноччу да 18 з мінусам, крыху пацяплее ў сераду, але са снегападамі. У чацвер слупкі тэрмометраў пачнуць імкліва апускацца.


Медыкі заклікаюць не знаходзіцца доўгі час на вуліцы, апранаць цёплае, але свабоднае адзенне і абутак. ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам падчас халадоў устрымацца ад паездак на ўласным транспарце.