Міністэрства ганлдю закрывае 177 магазінаў "Дабраном"

7 июля 2015

Звязана гэта з тым, што гандлёвая сетка парушыла тэрміны разліку за тавар. На момант праверкі пратэрмінаваная запазычанасць ЗАТабраном" склала больш як 30 мільярдаў рублёў. Магазіны гэтай гандлёвай сеткі знаходзяцца ў асноўным у рэгіёнах. Зараз у кіраўніцтва ЗАТ "Дабраном" ёсць час, да закрыцця магазінаў яны могуць альбо разлічыцца па даўгах, альбо рэалізаваць усю прадукцыю, якая хутка псуецца. Рашэнне Міністэрства гандлю ўступіць у сілу з 21 ліпеня. 

Калі пасля закрыцця магазніаў кіраўніцтва гандлёвай сеткі не выправіць парушэнні, да іх могуць прымяніць больш жорсткія санкцыі. У тым ліку ім пагражае і поўная ліквідацыя гандлёвай сеткі "Дабраном".