Міністэрства гандлю Беларусі праверыць школьныя кірмашы

23 августа 2013
Сёння рабочая група зробіць аб'езд выстаў і кірмашоў сталічнага рэгіёну. Нагадаем, з ліпеня ў Беларусі працуе каля 200 пастаянных школьных кірмашоў. Кіраўніцтва Мінгандлю праверыць забеспячэнне попыту на кірмашах. У продажы павінна быць усё неабходнае школьніку - ад адзення і абутку да канцылярскіх тавараў, а таксама магчымасць купіць усё гэта ў крэдыт.