Мінспорту збірае прапановы па развіцці аграэкатурызму

23 марта 2020
Мінспорту прааналізуе, якія змяненні трэба ўнесці ва ўказ Прэзідэнта "Аб развіцці аграэкатурызму". Аб гэтым нам распавёў намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Віталь Грыцэвіч. На гэтую працу адведзены год. За гэты час трэба сабраць меркаванні ўладальнікаў сядзіб, мясцовых улад і, вядома, адпачывальнікаў. Для гэтага правядуць некалькі форумаў. Ведамства апрацуе ўсе прапановы і ўнясе іх ва ўрад да канца гэтага года.

За 2019 год аграсядзіб стала больш амаль на 12%

Колькасць аграсядзіб у Беларусі за мінулы год вырасла амаль на 12%. Рынак можа прасесці з-за сітуацыі з закрыццём межаў. Каб захаваць станоўчую дынаміку, шматлікім аб'ектам трэба будзе пераарыентавацца на ўнутраны рынак.