Мінсквадаканал: Сітуацыя ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах паступова паляпшаецца

25 июня 2020
Пачнём з апошняй інфармацыі аб якасці вады ў беларускай сталіцы. Як нам толькі што заявілі ў Мінсквадаканале, сітуацыя ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах паступова паляпшаецца. 

Жыхарам можна выкарыстоўваць ваду з-пад крана толькі на гаспадарча-бытавыя патрэбы. Пакуль піць яе нельга. Зараз праводзяцца тэхнічныя работы па нармалізацыі якасці вады ў кватэрах мінчан.

На гэты момант падвоз вады ў неабходныя раёны здзяйсняецца на 20 машынах з цыстэрнамі. Адрасы падвозу чыстай пітнай вады зараз на вашых экранах, іх таксама можна ўдакладніць па нумары 115.