Мінскі гандаль і харчаванне чакае вялікая канкурэнцыя

30 января 2013
Цэны ў кафэ і рэстаранах Мінска знізяць за кошт канкурэнцыі. А пляцоўкі пад новыя гандлёвыя аб'екты пойдуць выключна з малатка. Змяненні чакаюць і сталічны транспарт.
Кафэ і рэстаранаў у Мінску ўжо даўно больш за тры сотні. Але для еўрапейскай сталіцы гэта кропля ў моры. У нашых суседзяў - у Маскве, Кіеве - колькасць пайшла далёка за тысячу. Падчас чэмпіяната свету па хакеі, калі з'едуцца тысячы гасцей, Мінск павінен трымаць марку. Таму ўжо сёлета ў мінскай рэстараннай справе чакаецца бум. Плануецца адкрыць кафэ і рэстаранаў як мінімум на пяць тысяч месцаў. А канкурэнцыя, на думку ўлад, павінна паўплываць і на зніжэнне цэн у гэтай сферы, і на якасць абслугоўвання. Пры гэтым свабодныя плошчы пад кафэ і рэстараны выставяць на аўкцыёны.
Сярод непрыемных змяненняў, якія чакаюць мінчан сёлета, - гэта павышэнне тарыфаў на праезд. У першым квартале, бліжэй да сакавіка кошт праезду складзе дзве тысячы рублёў. З прыемнага - у канцы года адкрыецца новая станцыя метро Малінаўка, а многія маршруты грамадскага транспарту перагледзяць. Для таго каб хутка і зручна дабірацца са спальных раёнаў у цэнтр.
Змяненні ў транспартнай сферы закрануць і аўтавакзал Маскоўскі. Яго перанясуць у мікрараён Уручча, а ўсе пасажырапатокі перамесцяцца на іншыя аўтастанцыі горада. Сам жа будынак аўтавакзала Маскоўскага застанецца, праўда, пакуль не вырашылі, што ў ім размесціцца. У найбліжэйшы час гэта пытанне вырашыць рэспубліканскі горадабудаўнічы праект.