Мінску і Маскве пакуль не атрымалася дамовіцца аб механізмах адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве

18 июня 2019

Адзіныя падыходы не знойдзеныя, але прапановы ёсць, паведамілі парламентарыі дзвюх краін (напярэдадні ў Мінску прайшло сумеснае пасяджэнне). Пытанне перададуць на разгляд саюзнага Саўміна. Нагадаем, даручэнне - абнуліць роўмінг падчас перасячэння мяжы - прагучала два гады назад. З тых часоў партнёры ў пошуку адзіных падыходаў. І гэтая работа працягваецца. Дарэчы, у Еўрасаюзе роўмінг быў адменены  толькі ў 2017-ым. Краіны-ўдзельніцы ішлі да гэтага 10 гадоў.