Мінсктранс папярэджвае аб змяненнях у руху грамадскага транспарту

28 мая 2014
У сувязі з адкрыццём вуліцы Яна Чачота на ўчастку ад праспекта Дзяржынскага да вуліцы Каралінскай ізноў пачнуць курсіраваць аўтобусы. З 1 чэрвеня аўтобус № 97 будзе рухацца ад дыспетчарскай станцыі Сярова да Малінаўкі-8, 104-ы аўтобус ад дыспетчарскай станцыі Малінаўка-4 да Сеніцы і аўтобус № 147 ад Малінаўкі-4 да Брылевічаў.