Мінскай вобласці сёння 80

15 января 2018

Самы вялікі рэгіён краіны, дзе вырабляюць чвэрць усёй прадукцыі аграпрамысловага комплексу, а таксама БелАЗы, калійныя ўгнаенні і ткуць славутыя слуцкія паясы. Мінскай вобласці сёння 80! У такім афіцыйным статусе рэгіён быў утвораны 15 студзеня 1938 года. Урачыстыя мерапрыемствы з раніцы пачаліся ў аблвыканкаме. Ганаровыя граматы і падзякі ад кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна, а таксама ўрада Беларусі атрымалі медыкі, настаўнікі, аграрыі, кіраўнікі заводаў. Сярод падарункаў і трактар «Беларус» ад Міністэрства сельскай гаспадаркі.

І сёння ж у абноўленай актавай зале Мінаблвыканкама з фотаздымкамі ўсіх губернатараў за восемдзесят гадоў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка персанальна павіншаваў з юбілеем кіраўнікоў усіх раёнаў вобласці. Кожны са старшынь атрымаў у падарунак памятны гадзіннік.