Свой дзень нараджэння адзначае Мінскі тэлеграф. 161 год таму першы апарат з'явіўся ў складзе Мінскай паштовай канторы. Праз паўстагоддзя абмен тэкставымі паведамленнямі ажыццяўляўся і за межамі краіны. Многае змянілася больш чым за паўтара стагоддзя. Нязменнай засталася адна асаблівасць - паведамленне ўручаецца адрасату ў выглядзе друкаванага тэксту. Дакрануцца да гісторыі сёння можна ў гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі Белтэлекама. Сярод рарытэтаў - тэлеграфныя апараты Морзэ і Бадо. Экспанаты выклікаюць цікавасць у наведвальнікаў. Тут можна здзейсніць займальны экскурс у гісторыю сувязі і пазнаёміцца з біяграфіямі вялікіх навукоўцаў.
Выставачныя залы цэнтра расказваюць пра гісторыю паштовай і тэлефоннай, сотавай і спадарожнікавай сувязі, пра развіццё радыё і тэлебачання. На вітрынах каля тысячы экспанатаў і больш за 5 тысяч гістарычных дакументаў.













