Мінскаму Сувораўскаму ваеннаму вучылішчу сёння спаўняецца 64 гады

6 ноября 2017

У далёкім 53-м навучальнай установе быў уручаны баявы сцяг і адбыўся першы набор сувораўцаў. Гэта былі дзеці франтавікоў і партызан, а таксама сіроты, бацькі якіх загінулі на вайне. Сёння ў вучылішча могуць паступаць школьнікі з 12-ці гадоў, пасля заканчэня шостага класа. За час існавання ўстановы, яе скончылі 14 тысяч выпускнікоў, больш за 50 з іх сталі генераламі.