Мінскаму сувораўскаму вучылішчу - 60

9 ноября 2013

Сёння ў Мінскім сувораўскім вучылішчы праходзіць святкаванне 60-годдзя навучальнай установы. Разам з цяперашнімі курсантамі ўдзел у ім узялі і першыя выпускнікі. Дарэчы, за час свайго існавання вучылішча ажыццявіла 57 выпускаў, дало пуцёўку ў жыццё больш як 13 000 выхаванцаў. Усе гады Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча знаходзілася сярод перадавых устаноў адукацыі: 12 разоў заваёўвала ганаровы пераходны прыз - бронзавы бюст Аляксандра Суворава. З юбілеем ветэранаў, выпускнікоў, камандаванне, афіцэрска-выкладчыцкі састаў і выхаванцаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.