Мінскаму абласному краязнаўчаму музею - 60

12 января 2020
Арыгінальныя слуцкія паясы, скроневыя кольцы і старажытныя рэшткі селішчаў. Рэдкія экспанаты ў складзе каштоўных калекцый зараз можна ўбачыць у Мінскім абласным краязнаўчым музеі. 

Выставу падрыхтавалі спецыяльна да 60-гадовага юбілею. У зале размясцілі больш за 200 экспанатаў з усіх раёнаў вобласці. Убачыць тут можна старажытны нямецкі манікюрны набор, шахматную пешку, якой ужо некалькі стагоддзяў, фарфоравыя і шкляныя экспанаты. У Маладзечне абласны музей працуе з 1959 года, 14 гадоў таму ён пераехаў у новы будынак, дзе размясцілі і пастаянныя экспазіцыі.

Усяго ў сховішчах Мінскага абласнога краязнаўчага музея больш за 70 000 экспанатаў.