Мінскаму абласному драмтэатру споўнілася 30 гадоў

13 мая 2021

Мінскаму абласному драмтэатру - 30! Сёння на працягу дня ў Маладзечне праходзілі мерапрыемствы з нагоды юбілею. Цэнтральная падзея -  імпрэза на сцэне самога храма Мельпамены, дзе ўручылі ганаровыя граматы, падзякі і падарункі  старэйшым і лепшым супрацоўнікам тэатра.  Цырымонію завяршылі самі артысты - яны прадэманстравалі свае таленты на пляцоўцы ў шоу-праграме пад назвай "Тэатральны багаж". Гасцям і ўдзельнікам юбілейнага вечара быў паказаны спектакль паводле п'есы Аляксея Дударава ў пастаноўцы Валерыя Анісенкі "Не пакідай мяне".

За тры дзесяцігоддзі Мінскі абласны тэатр драмы мае свае слаўныя традыцыі і займае ганаровае месца ў палітры тэатральнага жыцця Беларусі. У рэпертуары тэатра больш за сорак пастановак. Чарговую прэм'еру трупа рыхтуе да адкрыцця новага, 31-га сезона.