Мінскаму аўтазаводу - 75

9 августа 2019

Свята ў роданачальніка беларускага машынабудавання. Мінскаму аўтазаводу - 75! За гэты час на МАЗе распрацавана больш за паўтысячы мадэляў тэхнікі. Многія актуальныя аўтамабілі адпавядаюць высокім экалагічным стандартам Еўра-5 і Еўра-6. Прадукцыя завода экспартуецца ў 40 краін свету. Дасягненні прадпрыемства сёння прэзентавалі на святочнай выставе каля Палаца культуры аўтазавода. Сярод ноу-хау - і мадэль пасажырскага аўтобуса трэцяга пакалення.

Адным з самых відовішчных і эксклюзіўных момантаў 75-годдзя стала выступленне беларускага асілка, майстра сілавога экстрыму Дзмітрыя Бялайца. Ён паставіў сусветны рэкорд: атлет перамясціў з месца 15 цягачоў МАЗ у адной калоне. Іх агульная маса - 157 тон.

І яшчэ адзін відовішчны момант, які ў гонар дня нараджэння падрыхтавалі аўтазавадчане. На плошчы каля Палаца культуры МАЗ у 23 гадзіны абяцаюць святочны салют.