Мінскі заапарк запрашае на зімовую выставу

26 февраля 2018

Крэпасць, танк і нават зямны шар размясціліся ў мінскім заапарку. Выставу ледзяных і снежных скульптур на працягу двух тыдняў рыхтавалі школьнікі, студэнты і выкладчыкі Заводскага раёна сталіцы. На конкурс падрыхтавалі больш за 50 снежных твораў.

Героя любімай казкі – Калабка - прадставіла раённая адміністрацыя. Скульптуры будуць упрыгожваць заапарк, пакуль не наступіць сапраўдная вясна.