Мінскі заапарк аб’явіў конкурс на лепшую шпакоўню

11 марта 2020
Мэта - прыцягнуць увагу моладзі да аховы птушак і стварыць новыя домікі для гарадскіх птушыных жыхароў. У спаборніцтве можа прыняць удзел кожны, хто жадае. Шпакоўню трэба вырабіць з экаматэрыялаў, яна павінна быць функцыянальнай і крэатыўнай. Таму ў арганізатараў дзве намінацыі: стандартная і цуда-шпакоўня. Узнагародзяць удзельнікаў 1 красавіка - у Міжнародны дзень птушак.