Мінскае паветра сёння напоўнілася ровам матораў

16 апреля 2016

У Беларусь прыйшло доўгачаканае цяпло, а разам з гукамі вясны гарадское паветра напоўнілася ровам матораў. Сёння ў сталіцы афіцыйна адкрылі мотасезон.

Больш як 2 тысячы матацыклістаў прынялі ўдзел у жалезным парадзе. Байкеры на чоперах і спартыўных матацыклах з раніцы сабраліся каля Лядовага палаца. Затым арганізаванай калонай праехалі па вуліцах Мінска і завяршылі свой мотапрабег ля Палаца спорту. Тут прайшлі святочны канцэрт, спецыяльныя акцыі і конкурсы. Удзельнікі злёту даказалі свае здольнасці не толькі ў выдатным веданні правілаў дарожнага руху, але і ў філіграннай яздзе на двухколавым транспарце. Падчас адкрыцця мотасезона ўсіх удзельнікаў дарожнага руху яшчэ раз заклікалі да ўзаемаветлівасці, культуры на дарогах і дакладным выкананні правілаў дарожнага руху.