Мінскі школьнік арганізаваў незвычайны флэшмоб да Дня ВПС

19 августа 2018

Дзень ВПС праходзіць сёлета не без сюрпрызаў! І ўсё дзякуючы мінскаму школьніку. Раман вырашыў арганізаваць незвычайны флэшмоб, і не дзеля свайго капрызу, а для таго, каб увесь свет ведаў пра подзвіг Уладзіміра Чычова ў гады Вялікай Айчыннай. Штурман, стралок і лётчык-знішчальнік у 9-ай гвардзейскай авіяцыйнай дывізіі Пакрышкіна двойчы развітваўся з жыццём, але не загінуў.

11-класнік на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках размясціў навіну аб ветэране і папрасіў падпісчыкаў павіншаваць героя. На гэта паведамленне адгукнуліся жыхары з усяго свету. Віншавальныя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі і словамі падзякі прыходзяць на пошту ветэрана з Украіны, Казахстана, Расіі і многіх еўрапейскіх краін (відэа).