Мінскі перадкастынг у праект Я магу!

27 Кастрычніка 2014
Працягваюцца кастынгі народнага супер-шоу Я магу!. Творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі аб'ездзіла ўсе абласныя гарады і не толькі, а зараз шукае таленты ў сталіцы. У Мінску ўдзельнікаў праекта будуць адбіраць два дні. Першы перадкастынг пачнецца ўжо сёння апоўдні ў Маладзёжным тэатры эстрады. Стаць удзельнікам праграмы можна незалежна ад узросту і прафесіі.

Пасля перадкастынгаў удзельнікаў паўфіналу чакае праца з рэжысёрам шоу. Нумары пераўтвораць для тэлевізійнай версіі. Акрамя таго, некаторым канкурсантам прапануюць аб'яднацца ў дуэты або нават групы.