Мінскі паўмарафон паставіў чарговыя рэкорды

10 сентября 2018

Свята бегу, якое ставіць чарговыя рэкорды. Мінскі паўмарафон сёлета сабраў больш за 35 000 аматараў бегу. Лепшай з беларусак на дыстанцыі 21 з невялікім кіламетр стала Святлана Кудзеліч, якая саступіла пераможніцы - Шэйле Ероціч з Кеніі - усяго адну сотую секунды. Аднак на фінішы кожны адчуў сябе тым, хто змог пераадолець сябе.

Паводле слоў арганізатараў, да пяцігадовага юбілею забегу ў Беларусі вялікія шанцы атрымаць сярэбраны статус.