Мінскі паўмарафон: змяненні ў працы транспарту

15 сентября 2019

Абмежаваны рух па праспекце Пераможцаў: ад вуліцы Нямігі да праспекта Машэрава. Закрыты і некаторыя ўчасткі праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, а таксама вуліц Няміга і Максіма Багдановіча. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 16:00, за выключэннем участку праспекта Машэрава: ад Пераможцаў да вуліцы Даўмана. Там рух будзе перакрыты да апоўначы ў сувязі з Днём танкіста.

Увесь гарадскі транспарт на гэтых маршрутах пойдзе ў аб'езд. Для зручнасці перамяшчэння колькасць аўтобусаў і тралейбусаў павялічана, а цягнікі ў метро ходзяць часцей.