Мінскі планетарый пачаў паказваць сферычныя фільмы на беларускай мове

8 января 2019

Круглае кіно на небе. Мінскі планетарый пачаў паказваць сферычныя фільмы на беларускай мове. Гэта новы фармат. Тэхналогія з аглядам у 360 градусаў дазваляе гледачам больш поўна акунуцца ў сюжэт карціны. Прэм'ерны паказ адбыўся з анімацыйнай стужкі «Мышаняты і Месяц». Гэта лекцыя аб прыгодах двух мышанят. Аўтарамі ленты выступілі сталічныя рэжысёры.

Аляксандр Мікуліч, загадчык Мінскага планетарыя:

"Мышаняты і Месяц" - гэта першы беларускі фільм, створаны для праекцыі на купал-экран для планетарыяў. Ён ствараўся менавіта для Мінскага планетарыя. Яго прэм'ера на рускай мове прайшла яшчэ ў 2017 годзе. І нас нашы наведвальнікі часта пытаюць, беларускі мультык, беларускі фільм, чаму вы на беларускай мове не паказваеце?".

Сеансы кіно будуць праходзіць штодзень. Хутка гледачам пакажуць яшчэ адну карціну на беларускай мове пад назвай «Мая. Назіральнікі Сусвету».