Мінскі абласны суд пачаў разгляд справы аб гібелі Аляксандра Коржыча

1 октября 2018

Сёння Мінскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні камандзіра навучальна-танкавай роты ў Печах і прапаршчыка. Вайскоўцаў вінавацяць у злоўжыванні ўладай. Па справе праходзяць 7 пацярпелых, трое з якіх звязаны са справай загінуўшага салдата Аляксандра Коржыча. Гэта сяржанты Яўген Бараноўскі і Антон Вяжэвіч, а таксама малодшы сяржант Ягор Скуратовіч. У дадзеным працэсе яны пацярпелыя. Сёння ў зале суда яны ў іншым статусе і на іншым месцы, аднак па-ранейшаму пад канвоем. Вядома, што на працэсе прысутнічае маці Аляксандра Коржыча.