Мінскі Міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў абраў лідара

5 марта 2013
Але, як паказвае практыка, шчасця без аддачы быць не можа. Тым больш, калі гэта робіцца бескарысліва. Менавіта такога прынцыпу прытрымваюцца прадстаўніцы мінскага Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, галоўная мэта якога - дабрачыннасць. І сёння арганізацыя прадставіла свайго новага лідара. Жонка надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Казахстана з гэтай нагоды арганізавала выставу, каб пазнаёміць з гісторыяй і традыцыямі сваёй краіны.
Новавыбранаму лідару - партфель у падарунак. Тут захоўваюцца статут, пячаць, спіс членаў міжнароднага жаночага клуба. Сярод гэтых важных атрыбутаў - звычайны званочак. І вы не здагадаецеся для чаго? Каб кіраўнік змагла звонам прыцягнуць да сябе ўвагу дам. 
Клуб аб'ядноўвае амаль паўсотні спадарынь розных нацыянальнасцяў. Сёлета 21-шы год як жонкі паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў вядуць культурна-асветніцкую работу на прынцыпах сяброўства, талерантнасці і цікавасці да традыцыі і гісторыі як Беларусі, так і іншых краін свету.
На гэты дзень пасольства Казахстана ў Беларусі - як музей. На сценах жывапісныя і графічныя работы. Тут казахскія ландшафты, знакі і сімвалы нацыянальнай гісторыі, выкананыя знакамітымі майстрамі краіны, якая з'яўляецца партнёрам Беларусі па Мытным саюзе.
Спадарыня Шарыпа Булегенава раскрывае сакрэты сваіх і фірменных далікатэсаў. На стале манты, чак-чак, хрушчы. Усё гэта пад гукі домбры - народнага струннага інструмента Казахстана, які, дарэчы, сустракаецца і ў нашых акадэмічных аркестрах.
Паводле традыцыі, сустрэчу прадстаўніц мінскага міжнароднага жаночага клуба закрывае латарэя, атрыманыя сродкі ад якой пойдуць на сацыяльную адаптацыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кастрычніцкага раёна сталіцы.