Мінскі метрапалітэн рыхтуецца да II Еўрапейскіх гульняў

12 февраля 2019

У метро запусцяць брэндаваны поезд. Яго ўпрыгожаць сімволікай турніру. Сустракаць пасажыраў будзе і лісяня Лесік. Да чэмпіянату таксама ўдасканаляць сістэму навігацыі ў сталічнай падземцы, каб госці лёгка маглі знайсці спартыўныя арэны і іншыя аб'екты II Еўрапейскіх гульняў.

Супрацоўнікі Мінскага метрапалітэна таксама пройдуць экспрэс-курсы па замежнай мове.