Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт адзначае 70-годдзе

3 декабря 2018

Банжур, хэлоу, ніхаа... Не мае значэння, на якой мове размаўляць, у гэтай установе адукацыі зразумеюць усе. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт адзначае сямідзесяцігоддзе і прымае віншаванні на дваццаці дзвюх мовах. Менавіта столькі выкладаюць у ВНУ. Выкладчыкі, студэнты і выпускнікі сустрэліся на ўрачыстым вечары.

У лінгвістычным універсітэце вучацца студэнты з шасцідзесяці краін свету. Выпускнікі гэтай ВНУ запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Вы ведаеце, вельмі важна, што мы ніколі не гублялі сувязь з ВНУ. Асабліва зараз. У нас у Міністэрстве зараз вельмі цесныя кантакты. Мы склалі пагадненні адпаведныя аб адборы, падрыхтоўцы супрацоўнікаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь. Амаль кожны чацвёрты, а дакладней, кожны чацвёрты супрацоўнік МЗС - гэта выпускнік Інстытута замежных моў".

Наталля Баранава, рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта: "Я рэгулярна карыстаюся англійскай мовай як рабочай. І скончыла я ў свой час факультэт англійскай мовы. Я добра разумею, я строга да гэтага падыходжу, нямецкую мову, і варта мне пабыць у нямецкамоўным асяроддзі, і я ўжо пачынаю на ёй гаварыць без сарамлівасці. Я крыху ведаю арабскую і, вядома, мілагучную беларускую мову, якая родная для мяне, ну, і вядома, рускую".

Сёння на сямі факультэтах сем тысяч студэнтаў. Вывучаюць англійскую, французскую, іспанскую, шведскую і іншыя мовы. А сёлета адкрылі факультэт кітайскай мовы і культуры - першы ў Беларусі.