Мінскі гарадскі суд вынес рашэнне па справе аб замаху на забойства супрацоўніка праваахоўных органаў

13 января 2020
На 23 гады асаблівага рэжыму асуджаны Сяргей Дзёўкш, які, паводле версіі следства, у 2001 годзе параніў міліцыянера. Раней вядомы ў крымінальных колах злачынец ужо быў асуджаны на вышэйшую меру пакарання. У тым жа 2001 годзе ён застрэліў аператыўніка і схаваўся ў Польшчы. Дзякуючы сумесным дзеянням праваахоўнікаў дзвюх краін яго змаглі затрымаць і экстрадаваць. Пра фінал крымінальнай гісторыі - матэрыял Аляксандра Камовіча (відэа).