Мінскі палац дзяцей і моладзі пачынае новы сезон

22 августа 2016

Ад лацінаамерыканскіх танцаў да фотамастацтва і камп'ютарных тэхналогій. Мінскі палац дзяцей і моладзі пачынае новы сезон. У гурткі, секцыі і клубы запрашаюць самых ініцыятыўных і гатовы прапанаваць больш за 230 творчых праграм. Пра самыя папулярныя хобі будучага сезона - Юлія Токар.

Кубінскія напевы гарачых лацінаамерыканскіх танцаў запоўнілі мармуровую залу Мінскага палаца дзяцей і моладзі. Калектыў бальнага танца «Дуэт» за чвэрць стагоддзя адкрыў прызёраў чэмпіянату свету, пакарыў міжнародныя пляцоўкі і сёння распачынае сезон.

Зараз танцоры адпрацоўваюць асноўныя элементы румбы. Тут галоўнае рытм і пластыка, якія ствараюць непаўторны характар і адметную атмасферу. Кубінскую румбу могуць выконваць як танцоры-прафесіяналы, так і маленькія аматары.

Бальнымі танцамі займаецца і дзевяцігадовая Марына Іваненка. Але ж з новага вучэбнага года дадаткова дзяўчынка вырашыла навучыцца віртуозна іграць на саксафоне.

Валодаць музычнымі інструментамі, асвоіць фотамастацтва або стаць гросмайстрам. Мінскі палац дзяцей і моладзі ў новым навучальным годзе прапануе больш за 230 клубаў і гурткоў па інтарэсах. Сёлета пашырылі і IT-сферу. Больш дэталёва можна вывучаць нейрапілатаванне, робататэхніку і тэхналогію беспілотных лятальных апаратаў.

У новым сезоне пашырылі ўзроставы дыяпазон. Наведвальнікі ад 2 да 30 гадоў для сябе тут знойдуць упадабанае хобі. Творчыя лабараторыі аб'яднаюць каля 8 тысяч маладых людзей і расчыняць дзверы ўжо 4 верасня.