Мінскі аўтамабільны завод перадаў гарадам Беларусі першыя электробусы

5 мая 2021
З карысцю для экалогіі і камфортам для пасажыраў. Сёння Мінскі аўтамабільны завод зрабіў крок наперад. МАЗ перадаў сталіцы і абласным гарадам 10 электробусаў. Гэта першая партыя ноу-хау холдынгу. Машыны пафарбаваны ў фірменныя колеры перавозчыкаў: жоўты для Мінска, зялёны для рэгіёнаў. Электробус МАЗ адрознівае стыльны сілуэт і дызайн. Для пасажыраў прасторны салон, кандыцыянер, USB-порты. Такі транспарт зараджаецца менавіта ноччу (трэба 6 гадзін), а далей ад адной зарадкі запас ходу да 300 кіламетраў.

Як адзначылі на ўрачыстай цырымоніі,  электробус МАЗ - вынік сумеснай працы не толькі машынабудаўнікоў, але і беларускіх навукоўцаў.

У навінак Мінскага аўтамабільнага завода добры экспартны патэнцыял. Электробусамі МАЗ зацікавіліся ў гарадах Украіны і Расіі.