Мінскія ўнівермагі абнавілі вітрыны да навагодніх свят

5 декабря 2019
У вітрынах сталіцы ажываюць казачныя замалёўкі. Галоўны ўнівермаг сталіцы абнавіў экспазіцыю да навагодніх свят. Асноўным матывам зноў сталі творы беларускай мастачкі Ганны Сілівончык. Зімовыя сюжэты дапоўнілі святочнымі атрыбутамі з самых розных матэрыялаў. Напрыклад, навагодняе дрэва стварылі з падушак. У кампазіцыях з'явіліся і рухомыя элементы, а таксама дадатковае асвятленне, якое дадае ўтульнасці.

Буйныя ўнівермагі сталіцы абнаўляюць вітрыны кожны сезон. Працуюць і дадатковыя аддзелы з навагоднімі таварамі.