Мінскія мытнікі выявілі нелегалаў у грузавым адсеку аўтацягніка

28 мая 2020
Падвезлі не ў той бок. Падлеткі, меркавана з Афганістана, спрабавалі даехаць да Германіі, але ў грузавіку з кардонам іх выявіла беларуская мытня. Дакументаў у нелегалаў не было. Папярэдне, абодва 2004 года нараджэння. Як менавіта ў нашу краіну патрапілі госці з поўдня, высвятляе міліцыя. Паводле інфармацыі ДМК, грузавік прыбыў з Сербіі для афармлення ў зону мытнага кантролю пад Мінскам. Тавар ехаў у пасёлак Бальшавік. Паводле слоў затрыманых, з Паўночнай Македоніі яны патрапілі ў Сербію, дзе і забраліся ў цяжкагруз у надзеі патрапіць у Германію. Зараз маладыя людзі чакаюць вырашэння свайго лёсу ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Мінскага раёна.