Мінскія школьнікі правялі пасяджэнне па мадэлі ААН

2 апреля 2015

Канферэнцыя з’яўляецца гульнёй, дзе ўдзельнікі прымяраюць на сабе ролі прадстаўнікоў розных краін, як на рэальным пасяджэнні ААН, ва ўмовах, максімальна блізкіх да рэальнасці. Нават усе размовы адбываюцца толькі на англійскай мове. Канферэнцыя павінна дапамагчы моладзі развіць навыкі камунікацыі, мірнага рашэння канфліктаў і ў выхаванні глабальнага мыслення вучняў.

 

Мерапрыемства з’яўляецца штогадовым і праводзіцца ужо чацвёрты раз сталічнай гімназіяй нумар 12 пры падтрымцы прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі, а таксама Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.