Мінскія сельгаскірмашы пашыраюць плошчы

2 октября 2015

Па шматлікіх просьбах у гэтыя выхадныя яшчэ адна гандлёвая пляцоўка разгорнецца ля Палаца спорту. З 9 раніцы і да вечара можна набыць шырокі асартымент гародніны, садавіны і мяса-малочнай прадукцыі. А самы маштабны агракірмаш - ля “Чыжоўка-Арэны”. У гэтыя выхадныя тут будзе рэалізоўвацца прадукцыя вытворцаў і фермераў з Гродзенскай вобласці. Сельскагаспадарчыя кірмашы працягнуцца яшчэ месяц. А ў раёнах Мінска сезон выязнога гандлю завершыцца 15 лістапада.