Мінскія ліўні прызнаныя самымі моцнымі за ўсю гісторыю назірання

26 июля 2017

Небывалы ліпеньскі рэкорд. Мінскія ліўні прызнаныя самымі моцнымі за ўсю гісторыю назірання. Беларускія сіноптыкі паведамілі, што толькі ў сталіцы за суткі выпала амаль 90 працэнтаў месячнай нормы ападкаў. Стыхія разгулялася напярэдадні вечарам. Больш як 280 населеных пунктаў былі без святла. Паводле апошняй інфармацыі Белэнэрга, аварыйныя працы завершаныя, электрычнасць цалкам адноўлена.

Дарожная міліцыя паведамляе аб выпадках страты аўтамабільных нумароў падчас ліўня. Усе знойдзеныя знакі знаходзяцца ў ДАІ горада. Таксама ў ведамстве рэкамендуюць вадзіцелям абмежаваць паездкі і па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання транспарту. Сёння непагадзь можа вярнуцца. Сіноптыкі папярэджваюць, у Мінску прагрымяць навальніцы, чакаюцца моцныя дажджы і парывы ветру да 20 метраў за секунду.