Мінскія хлебазаводы рыхтуюць святочныя тарты да Дня горада

8 августа 2017

Мука новага ўраджаю спатрэбіцца і мінскім хлебазаводам, якія рыхтуюць салодкія пачастункі да юбілею сталіцы. Тарты з выявамі горада пад маркай «950» ужо з'явіліся на прылаўках магазінаў. Мядова-заварныя каржы з шакаладнай і фруктовай начынкай, а верхні слой упрыгожвае тэматычны дэкор. Гэта маляўнічыя віды Траецкага прадмесця, плошчы Перамогі і стэлы. Салодкую графіку друкуе спецыяльны харчовы прынтар.

І гэта толькі пачатак кулінарнага буму. Восенню на фестывалі хлеба кандытары прадставяць торт вагой у 200 кілаграмаў. На дзевяці сімвалічных пялёстках адлюструюць галоўныя славутасці горада.