Мінскія дарожнікі прапанавалі новы падыход у вырашэнні праблем адходаў

3 апреля 2013

У сталіцы ўжо з’явіўся першы падземны кантэйнер на вуліцы Даўгабродскай. Ён складаецца з дзвюх частак: зверху звычайная скрыня, а пад ёй - ёмісты бак, куды правальваецца смецце.


Эксперыментальны ўзор месціць у сябе дзве тысячы літраў. Што дае магчымасць спаражняць кантэйнер толькі раз за два месяцы. Усталёўваць такія канструкцыі плануюць на прыпынках грамадскага транспарту і ў іншых раёнах сталіцы.