Мінская станцыя хуткай меддапамогі праводзiць апытанне пацыентаў

28 марта 2016

Ацаніце якасць абслугоўвання! Мінская станцыя хуткай меддапамогі праводзiць апытанне пацыентаў. Адзінаццаць пытанняў дапамогуць не толькі павысіць эфектыўнасць працы медыкаў, але і наладзіць зваротную сувязь з пацыентамі. Выказаць меркаванне можна анлайн або праз папяровую анкету пасля звароту ў хуткую дапамогу. Падрабязней у нашага карэспандэнта.

Больш за 200 выклікаў за суткі, каля 17 выездаў за змену - гэтыя людзі кожны дзень ратуюць жыццё беларусаў. У такiм хуткім тэмпе працуюць спецыялiсты хуткай дапамогi: знаходзяць для кожнага не толькi час, яшчэ і падтрымку. Але працай службы 103, як i iншай, задаволены бываюць не ўсе.

Каб непрыемных меркаванняў было менш, а значыць, вырас узровень абслугоўвання, на гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі запусцiлi пiлотны праект - анкетаванне пацыентаў. Запоўніць папяровую анкету можна пасля выкліку брыгады. Выказаць свае пажаданні можна таксама і анлайн. Дарэчы, такая форма з'явілася зусім нядаўна.

Знайсці анлайн-анкету можна на сайце станцыі, дарэчы, адміністрацыя лічыць яе больш зручнай і даступнай. Але і ад папяровых анкет яны не адмаўляюцца. Такім чынам, гарадская станцыя хоча наладзіць зваротную сувязь з пацыентамі.

У кожнай анкеце - і ў друкаваным, і ў анлайн-варыянце - адзiнаццаць жыццёва важных пытанняў. Свае думкi ўжо выказалi больш за 1000 мiнчан.

Пытанні ў анкеце абсалютна розныя: ад хуткасці прыезду да атрымання брыгадамі матэрыяльнай узнагароды. Медперсанал да такога апытальнiка ставіцца з разуменнем.

Потым вынiкi анкетавання абмяркоўваюць i ўводзяць у практыку некаторыя iдэі пацыентаў.