Мінская падземка зноў стала паліглотам

13 февраля 2017

Назвы станцый і аб'явы гучаць не толькі на беларускай і рускай мовах, але і па-англійску. І як адзначаюць спецыялісты, даданне аб'яў на замежнай мове не падоўжыць час пасадкі або высадкі пасажыраў. Мінскае метро размаўляла на англійскай мове і ў 2014 падчас правядзення ў нашай краіне чэмпіянату свету па хакеі.

Новаўвядзенне ў першую чаргу разлічана на замежных турыстаў, якія наведваюць нашу сталіцу. З 12 лютага, як вядома, на 5 дзён без візы да нас могуць прыязджаць жыхары 80 краін пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.