Мінская арганізацыя Саюза моладзі ўзнагародзіла лепшыя студатрады сталіцы

1 ноября 2016

Лепшымі студатрадамі Мінска сталі прадстаўнікі медуніверсітэта, Акадэміі сувязі, тэхнічнага, педагагічнага, экалагічнага імя Сахарава, а таксама аграрна-тэхнічнага універсітэтаў. Самых працавітых узнагародзіла Мінская арганізацыя Саюза моладзі. Навучэнцы сталічных ВНУ працавалі на будаўнічай пляцоўцы атамнай электрастанцыі, на мінскім стадыёне "Дынама" і ўкладвалі другую кальцавую дарогу. За лета свае першыя самастойныя грошы зарабілі больш за 10 тысяч маладых людзей.

Сёлета ўпершыню былі створаны медыцынскія студатрады. Яны працавалі ў бальніцах сталіцы.