Гэта больш чым летась. Значная частка новабудоўляў узводзіцца з дзяржаўнай падтрымкай, у тым ліку і для шматдзетных. Асобны напрамак - гарады-спадарожнікі. Чакаем таксама і нямала сацыяльна-значных аб'ектаў, такіх як школы ў Стоўбцах, Смалявічах і Маладзечне. Расказвае Аляксей Кандраценка.
Новае жыллё і сацыяльныя аб'екты Мінскай вобласці
Гэтыя дзве новабудоўлі ў Стоўбцах трапілі ў аб'ектывы фота- і тэлекамер у прамым сэнсе. Муралы з выявай фатографа, якому пазіруе дзяўчына. Такі стыльны матыў спадабаўся многім жыхарам райцэнтра. І вядома ж, яго навасёлам. Сярод іх і Святлана Клімко. Мама траіх дзяцей ужо даўно марыла пра сваю прасторную кватэру. Рэалізаваць усе планы змагла з дзяржпадтрымкай.
Сёння Стоўбцы - гэта горад, які ўвесь час абнаўляецца. Не так даўно тут пачала работу новая кацельня - а гэта плюс для жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пастаянна будуюць жыллё. І вось яшчэ адзін важны аб'ект на гарызонце - новая школа.
Сёння будаўніцтва рухаецца дынамічнымі тэмпамі. Сама школа разлічана на 720 месцаў. Аб'ект будзе поўнасцю гатовы ў ліпені гэтага года. Так што Дзень ведаў стаўбцоўскія школьнікі сустрэнуць у свежых інтэр'ерах, дзе для іх максімум магчымасцей. У самаго ж новага мікрараёна - вялікія перспектывы.
Свае перспектывы і ў такога сталічнага горада-спадарожніка як Рудзенск. Услед за Смалявічамі ён стане «кластарам», дзе ёсць і жыллё, і развітая інфраструктура, а таксама і праца. У перспектыве 14-ці новым заводам Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі будуць патрэбны работнікі і спецыялісты.
Сярод сацыяльна значных сёлетніх прэм'ер ў Мінскай вобласці - яшчэ аўтавакзал пасля рэканструкцыі ў Валожыне, фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Старых Дарогах. Дарэчы, басейны ў найбліжэйшыя 5 гадоў з'явяцца ва ўсіх раённых гарадах цэнтральнага рэгіёна.













