Мінская вобласць павялічыць закладку плодаагародніннай прадукцыі ў стабфонды на міжсезонны перыяд. Для гэтага мадэрнізавалі і пабудавалі новыя сховішчы для яблыкаў, бульбы, цыбулі і іншай прадукцыі. І ўжо сёння яны гатовыя да рэалізацыі ў магазінах, а таксама школах і бальніцах.
Аляксей Кандраценка даведаўся, у якіх умовах зімуе вітамінны запас регіёну.
Тэмпература і вільготнасць як у хатнім халадзільніку. У кожнага фрукта сваё ўтульнае месца. Усе 110 тон яблыкаў камфортна ўжываюцца ў гэтым сховішчы. За парадкам сочыць аграном Дзмітрый. 11 гатункаў можа адрозніць з заплюшчанымі вачыма.
У Слуцкага мясакамбіната тры дапаможныя сельскія гаспадаркі. Прамыслоўцы паспяхова супрацоўнічаюць з аграрыямі. Закладваюць новыя сады. Як вынік - добры ўраджай. Ён, дарэчы, і складае харчовы стабфонд.
За зімоўкай бульбы сочыць камп'ютарная сістэма. Яна рэгуліруе неабходны мікраклімат - вялікі аб'ём другога хлеба пад надзейнай абаронай.
Свой багаты гастранамічны ўраджай збірае і сам Слуцкі мясакамбінат. За апошні час дзякуючы новым тэхналогіям і арыгінальным рэцэптурам павялічыўся асартымент прадукцыі.
Кожны дзень адсюль накіроўваюцца дзясяткі грузавікоў. 40 тон каўбас, кансерваў і іншай мясной прадукцыі хутка трапяць не толькі ва ўсе куткі Беларусі, але і ў краіны-суседкі.
Расце і экспарт ялавічыны і свініны. На сёння Слуцк забяспечвае палову ўсіх абласных паставак за мяжу.
Слуцкія вытворцы плануюць прыемна здзівіць пакупнікоў. Для гэтага напагатове сховішчы для агародніны і магазіны. Найбліжэйшая вялікая дэгустацыя ўжо на Раство і Новы год.














