Мабільная дапамога на сяле. Мінская вобласць развівае паслугі мабільных брыгад сацыяльнага абслугоўвання. За мінулы год дапамога па гаспадарцы аказана амаль васьмі тысячам пажылым і інвалідам. Спектр паслуг шырокі - рамонт даху, замена праводкі, спіл дрэва або кашэнне травы. Заяўкі ад жыхароў Капыльскага раёна, напрыклад, выконваюць 4 брыгады, у Пухавіцкім і Нясвіжскім раёнах - па тры. Усяго у Мінскай вобласці 55 мабільных брыгад.
Абследуюцца таксама гаспадаркі адзінокіх людзей і інвалідаў і ў аддаленых вёсках. У такім выпадку да электрыкаў і сантэхнікаў далучаюцца цырульнікі, псіхолагі, медыцынскія сёстры і ратавальнікі.













