Мінская вобласць пашырае сетку мабільных медыцынскіх комплексаў

20 июля 2019

Сёлета такія машыны атрымалі 6 раёнаў. У ФАПе на колах ёсць усё неабходнае. Можна зрабіць кардыяграму, праверыць зрок і слых, прайсці акушэрскі агляд і набыць неабходныя лекі. Зараз комплексы дапаўняюць апаратамі ўльтрагукавой дыягностыкі. У невялікія населеныя пункты паліклініка на колах прыязджае раз на тыдзень. За дзень аўтобус можа аб'ехаць пяць вёсак. 

У перспектыве мабільныя медыцынскія комплексы з’явяцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Такім чынам удасца ахапіць насельніцтва нават у самых аддаленых мястэчках.