Мінская вобласць нарошчвае аб'ёмы другаснай перапрацоўкі старога электраабсталявання

6 ноября 2019
У параўнанні з мінулым годам  колькасць сабранай у насельніцтва тэхнікі, што  была ва ўжыванні,  павялічылася на 25 %. Больш актыўныя ў гэтым плане  раёны,  набліжаныя да Мінска. А вось аддаленыя  пакуль адстаюць. 

Таму менавіта Салігорскі раён стане пляцоўкай для рэалізацыі экапраекта Праграмы развіцця ААН і Мінпрыроды. У раёне шахцёраў будзе створана комплексная сістэма паасобнага збору адходаў электроннага абсталявання.

Уся сабраная бытавая тэхніка адпраўляецца на перапрацоўку ў Мінск. У сталіцы  яе  сартуюць і па максімуме здабываюць ўсё, што можа быць карысным: гэта і пластык, і шкло, і гума.

На працягу года ў Салігорскім раёне з'явіцца новы стацыянарны пункт збору, куды можна будзе прынесці буйнагабарытную тэхніку, лямпачкі і батарэйкі. Запрацуе і перасовачны прыёмны пункт. Экаініцыятыва ў перспектыве  можа запрацаваць і ў іншых раёнах Мінскай вобласці.