Мінская вобласць - лідар па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі

24 октября 2019
Мінская вобласць захоўвае лідарства па выкарыстанні   аднаўляльных крыніц энергіі ў   кацельна-пячным   паліве. Прыкладна   чвэрць  ад усяго    цяпла і электрычнасці, што выпрацоўваюцца,   мы атрымліваем з дапамогай мясцовых відаў паліва. Перавод ЦЭЦ  з  прыроднага газу, які імпартуецца,   на ўласную   дранку -   частка Дзяржпраграмы па энергазберажэнні,  разлічанай да  2020 года. Па выкарыстанні   аднаўляльных крыніц энергіі менавіта Мінская вобласць на працягу апошніх гадоў  займае першае месца. За намі размясціліся Магілёўскі і Гродзенскі рэгіёны.

Перспектыўны напрамак   - вытворчасць і выкарыстанне  пелетаў. Такія гранулы ўжо вырабляюць у Стаўбцоўскім раёне, а ў наступным годзе  новая вытворчасць будзе запушчана ў Барысаўскім. Энергію ад адной тоны драўняных гранул можна параўнаць з 700 літрамі мазуту. Пры гэтым у атмасферу трапляе значна менш шкодных рэчываў.