Мінская вобласць рыхтуецца да "Дажынак"

29 августа 2018

Мінская вобласць рыхтуецца да галоўнага свята хлебаробаў! "Дажынкі" сёлета пройдуць у Мядзелі. Тут добраўпарадкоўваюць вуліцы і двары: выключна пешаходнай стала галоўная плошча. Яна разам з амфітэатрам будзе цэнтрам урачыстасцяў. Сярод падарункаў гараджанам - скульптуры, а самая арыгінальная - двухметровы вугор. Адным са знакавых аб'ектаў "Дажынак" стане і новая гасцініца.

Нагадаем, агульны каравай збожжавых сёлета ў Мінскай вобласці перавысіў адзін мільён 311 тысяч тон. "Дажынкі" запланаваны ў Мядзелі на 22 верасня.