Сёння - другі дзень кніжнай выставы-кірмашу ў сталіцы! У прасторы адміністрацыйнага цэнтра на Пераможцаў праходзіць міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час".
Сімпозіум "Пісьменнік і час" сабраў літаратараў з 13 краін свету
Дыскусіі аб прабелах у літаратуры праводзяць ужо 7-ы раз. Абмяркоўваюць - як з дапамогай піяру літаратурных твораў нагадваць моладзі аб важных жыццёвых каштоўнасцях. Улічваючы эпідэміялагічнае становішча, арганізатарам удалося нават пашырыць геаграфію, колькасць удзельнікаў. Так, з дапамогай zoom-платформы на сувязь з Мінскам выйшлі 13 краін.
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш: другі дзень
Паралельна і без перапынку прэзентуюць свежыя выданні на галоўнай сцэне. У асноўным гэта даследчыя працы. Тут ужо прадставілі атлас "Дарогамі воінскай славы" і серыю кніг па ядзернай энергетыцы (выданне выпушчана ў рамках рэалізацыі будаўніцтва Беларускай АЭС). Распавялі і аб пісьмовай біяграфіі храма-помніка Усіх Святых! Ілюстраваную экскурсію з дакладным апісаннем архітэктурнага аблічча святыні можна набыць проста на кірмашы.
На сёння ў афішы запланаваныя і літаратурныя чытанні. Пісьменнікам-пачаткоўцам прапаноўваюць пляцоўку для зносін з масцітымі аўтарамі.













