Мінская духоўная семінарыя адзначае 25-годдзе

2 октября 2014

Сёння вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах адзначае 25-годдзе з дня адраджэння. Заснаваная ў 1785 годзе духоўная школа некалькі разоў зачынялася. Сёння семінарыя - цэнтр падрыхтоўкі праваслаўных пастыраў, багасловаў, педагогаў і іншых царкоўных працаўнікоў.
У гонар 25-годдзя адраджэння духоўнай школы прайшлі ўрачыстыя набажэнствы і сустрэчы са студэнцтвам пад кіраўніцтвам мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла.